• VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show
  • VTEM Image Show

Матэрыяльная культура Гродзеншчыны мінулых стагоддзяў

Пад такой назвай у аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага працуе чарговая выстава з цыкла “Дакрануццца да гісторыі”. На гэты раз арганізатары адышлі ад традыцыі дэманстраваць друкаваныя антыкварныя экспанаты. Цяпер перавага аддадзена прадметам матэрыяльнай культуры. На выставе дэманструюцца розныя рэчы, прадметы побыту, прылады працы мінулых гадоў, якія выраблялі і якімі карысталіся нашы продкі. Выстава носіць пераважна этнаграфічны характар.

Адкрыццё выставы ўпрыгожыла выступленне вакальнага ансамбля “Заранка” факультэта мастацтваў і дызайна Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы, мастацкі кіраўнік – Ю.А. Стрыжычэнка. Беларускія народныя песні, якія прагучалі ў іх выкананні, зачаравалі прысутных сваёй непаўторнасцю і хараством.

Экспазіцыя ладзіцца з прыватных калекцый Януша Паруліса і Аляксандра Сявенкі, а выяўленыя экспанаты прэзентуюцца ў агульнапрынятай сістэме – гэта кераміка, кавальства, дрэваапрацоўка, пляценне з прыродных матэрыялаў, ткацтва і вышыўка, іншыя прадметы побыту.

Прадстаўнічым атрымаўся раздзел выставы, прысвечаны кераміцы Панямоння. Дэманструецца традыцыйны гаспадарчы посуд: гаршкі, гладышы, збанкі, бабачнікі, міскі, талеркі, глякі, а таксама чорназадымленая кераміка, збанок, выкананы ў архаічнай тэхніцы кальцавога налепу, шматлікія ўзоры старадаўняй кафлі.

Значнае месца ў экспазіцыі займаюцькавальства, апрацоўка дрэва, мастацтва пляцення з прыродных матэрыялаў.

Цікавым атрымаўся раздзел экспазіцыі, прысвечанынароднаму ткацтву. На выставе прысутнічаюць усе асноўныя віды народных тканін, якія распаўсюджаны на Гродзеншчыне – гэта ручнікі, абрусы, посцілкі і дываны. Народныя тканіны Панямоння маюць свае выразныя рэгіянальныя асаблівасці, характэрныя мастацкія рысы, якія вылучаюць іх сярод тканін іншых рэгіёнаў Беларусі.

Іншыя прадметы побыту, прылады працы і начынне, якія экспануюцца на выставе – вага, бязмен, прасы, латунны чайнік, самавар, маслабойка і многае-многае другое – каля трохсот прадметаў. На выставе многа фотаздымкаў з калекцыі Аляксандра Сявенкі, якія могуць расказаць многае пра жыццё і быт жыхароў Панямоння.

Выстава працуе ў аддзеле мастацтва па адрасе: вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Даведкі па тэл. 77 20 86.

Сардэчна запрашаем!

IMG 7476

 

wIMG 1645Почему факультет искусств и дизайна?!

Факультет искусств и дизайна - уникальный в своем роде, единственный в регионе - готов предоставить Вам прекрасную возможность получения высшего образования в сфере дизайна, изобразительного и музыкального искусства.

У нас высокие требования к студентам и преподавателям, но мы не просто даём фундаментальное образование - мы учим профессии, которая обеспечит нашим выпускникам успешную карьеру и благополучие.

Авторитет факультета - это, прежде всего, его преподаватели, многие из которых являются членами Союза художников, Союза дизайнеров и Союза музыкальных деятелей Беларуси, лауреатами престижных республиканских и международных конкурсов и фестивалей.

Факультет искусств и дизайна - это сплочённый, высокопрофессиональный творческий коллектив. У нас большие планы на будущее и реализовывать их мы будем вместе. Мы уверены, что годы обучения на нашем факультете будут для Вас не только полезными, но и яркими, незабываемыми.