17 мая 2019 года студэнты першага – трэцяга курсаў (усяго 41 чалавек) факультэта мастацтваў і дызайна пры фінансавай падтрымцы студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі ўніверсітэта ажыццявілі захапляльнае падарожжа па гiстарычных мясцiнах Гродзенскага краю. Маршрут экскурсіі прайшоў праз населеныя пункты: Мураванка - Ліда - Іўе - Гальшаны - Баруны- Крэва – Залессе - Кушляны - Смаргонь – Гервяты. Падарожжа была доўгае – з 6.30 да 23.30 і далёкае – за дзень праехалі прыкладна 600 км. Пад час экскурсii наведалі ўнікальныя з гістарычнага, культурнага, урэшце – геапалітычнага пункту гледжання помнiкi нацыянальнага i еўрапейскага значэння: Мураванкаўскую царкву-крэпасць пачатку XVI ст., старажытныя замкi першай паловы XIV ст. у Лiдзе і Крэва, замак Сапегаў у Гальшанах пачатку XVII ст., мусульманскую мячэць у Iўi (XIX ст.), помнiк архiтэктуры «вiленскага барока» – касцёл (былую ўніяцкую царкву) у Барунах (XVIII ст.), музей Францiшка Багушэвiча ў Кушлянах, «беларускі Нотр-Дам» – геагатычны касцёл у Гервятах, «Паўночныя Афiны» – музей-сядзiбу Мiхаiла Клеафаса Агiнскага ў Залессi (пепшая чвэрць XIX ст.). На ўсiм працягу маршрута вялося экскурсiйнае суправаджэнне - з багацейшай гісторыяй нашага краю знаёміў майстар сваёй справы гід В.Р. Кірэеў.
Пад час падарожжа адбыліся сустрэчы з цікавымі людзьмі: вядомымі краязнаўцамі і пісьменнікамі – дырэктарам музея-сядзібы Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Алесем Жамойціным і Леанідам Лаўрэшам (г. Ліда) –стваральнікам і адміністратарам сайта “Pawet”, які ўжо амаль 20 гадоў працуе на гістарычную навуку і на пазнанне роднага краю. Мусульманскую мячэць у Іўі нам паказваў муэддзін – намеснік мясцовага мулы, дарэчы, выспускніка філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Арганізатарам экскурсіі выступіла кафедра музычнага мастацтва.
Творчых работ, якія падрыхтавалі студэнты – будучыя мастакі і дызайнеры па выніках гэтага падарожжа, хопіць на цэлую выставу.
Почему факультет искусств и дизайна?!
Факультет искусств и дизайна - уникальный в своем роде, единственный в регионе - готов предоставить Вам прекрасную возможность получения высшего образования в сфере дизайна, изобразительного и музыкального искусства.
У нас высокие требования к студентам и преподавателям, но мы не просто даём фундаментальное образование - мы учим профессии, которая обеспечит нашим выпускникам успешную карьеру и благополучие.
Авторитет факультета - это, прежде всего, его преподаватели, многие из которых являются членами Союза художников, Союза дизайнеров и Союза музыкальных деятелей Беларуси, лауреатами престижных республиканских и международных конкурсов и фестивалей.
Факультет искусств и дизайна - это сплочённый, высокопрофессиональный творческий коллектив. У нас большие планы на будущее и реализовывать их мы будем вместе. Мы уверены, что годы обучения на нашем факультете будут для Вас не только полезными, но и яркими, незабываемыми.